Яку́цк () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Якуціі, порт на рацэ Лена. Горад размешчаны ў даліне Туймаада на левым беразе ракі Лены. З'яўляецца буйнейшым горадам, які размешчаны ў зоне вечнай мерзлаты.
Колькасць насельніцтва — 235,6 тыс. чал. (2005), што складае прыкладна 22 % агульнага насельніцтва Якуціі. У цяперашні час ідзе будаўніцтва Амура-Якуцкай чыгуначнай магістралі ад горада Нерунгры. Пакуль пасажырскі рух ажыццяўляюцца да станцыі Тамот (570 км ад БАМа), а грузавы — да станцыі Амга (672 км).
Пакуль што сувязь з іншымі рэгіёнамі Расіі ажыццяўляецца ў асноўным паветраным шляхам, таксама ў зімовы перыяд — па льду Лены, у навігацыю — грузапасажырскім паромам. Таксама пэўнае значэнне маюць федэральная траса «Калыма» (Якуцк-Магадан) і гравійная федэральная траса M56 «Лена», якая заканчваецца на супрацьлеглым беразе Лены.
Насельніцтва
Эканоміка Ленскае аб’яднанае рачное параходства
Культура Саха акадэмічны тэатр імя П. А. Аюнскага Цэнтр культуры і сучаснага мастацтва імя Гагарына
Адукацыя Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Віталій Вітальевіч Неф Алена Аляксееўна Крутава (нар. 1945) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт мэрыі Якуцк онлайн
Катэгорыя:Гарады Якуціі
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1632 годзе