Яўген Дамінікавіч Будзінас (, Масква — , Мінск) — беларускі пісьменнік і журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і служачых, у 1946 годзе сям'я пераехала ў Вільнюс. Вучыўся ў школе рабочай моладзі, з 9-га класа адначасова працаваў лабарантам Вільнюскага радыётэхнічнага вучылішча (1960—1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разанскім, пасля ў Мінскім, які скончыў у 1972 г.). Працаваў слесарам у Разані (1961—1962), манцёрам Мінскага гарадскога аўтатрэста (1963—1965), цесляром, камісарам камсамольска-маладзёжнага будатрада ў Цюменскай вобласці, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967—1968). З 1968 года на журналісцкай працы ў Мінску — літаратурны супрацоўнік, загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1968—1972), уласным карэспандэнтам АПН (цяпер РИА «Новости») у БССР (1972—1975), карэспандэнт часопіса «Рабочая смена» (1975—1976), спецыяльны карэспандэнт часопіса «Дружба народов» па БССР і Прыбалтыцы (з 1982). Член СП СССР (з 1986). Старшыня праўлення выдавецтва «Паліфакт. Ltd» (1991—1997). Член рэдсавета часопіса «Дружба народов».
Жыў у Мінску. Меў двух дачок і сына. Памёр 4.10.2007 каля 9:30 у бальніцы, дзе знахадзіўся апошні тыдзень жыцця. Пахаваны ў Дудутках.
Дзейнасць Дэбютаваў у 1966 годзе нарысам (часопіс «Нёман»). Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў і публіцыстыкі «Один практический шаг» (Масква, 1983), «Дом в сельской местности» (Масква, 1985), «Действующие лица» (1986), «Преждевременный конфликт» (Масква, 1988), рамана-даследавання «Промежуточный человек» (1990), аўтабіяграфічных раманаў «Дураки» (Масква, 2001), «Давайте, девочки» (Масква, 2007). Як публіцыст друкаваўся ў часопісах «Знамя» (1985, № 8), «Дружба народов».
Выдавец серыі «Итоги века». У 1994 г. стварыў музей «Дудуткі».
Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985).
Літаратура Пульша С. Сегодня утром умер писатель Евгений Будинас // БелаПАН: Общество. 2007, кастр. 4, 14:58;
Чупринин С. Новая Россия: мир литературы: Энциклопедический словарь-справочник: В 2 т. — СПб.: Пропаганда, 2003.
Спасылкі Выбраныя творы Я. Будзінаса — Эл.рэсурс knihi.com
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі