Праметый () Pm — штучны радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 61, атамная маса 144,9128, адносіцца да лантаноідаў. Вядома 14 ізатопаў з масавымі лікамі 141—154; найбольш устойлівы ​145Pm (перыяд паўраспаду T1/2 каля 18 гадоў). У зямной кары знойдзены ў вельмі нязначнай колькасці ​147Pm (T1/2 2,64 гады, мяккі β-выпрамяняльнік), які ўтвараецца пры дзяленні урану-235. Адкрыты ў 1945 годзе амерыканскімі хімікамі Джэйкабам Марынскі, Л.Глендэнінам, Ч.Корыэлам, назва ад імя Праметэя.

Метал светла-шэрага колеру, тэмпература плаўлення 1170 °C, шчыльнасць 7260 кг/м³. Вылучаюць ​147Pm з сумесі радыеактыўных ізатопаў розных элементаў, што ўтвараюцца ў рэактарах пры дзяленні ядзернага паліва.

Прымяненне Выкарыстоўваюць пераважна як кампанент люмінафораў (свецяцца бесперапынна на працягу некалькіх гадоў), а таксама як крыніцу радыеактыўнага выпрамянення ў мініяцюрных ядзерных батарэйках. Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Лантаноіды