Феба (, ) — адзін з аддаленых спадарожнікаў Сатурна, адкрыты У. Пікерынгам у 1899 годзе па здымках атрыманых у Арэкіпскай абсерваторыі (Перу). Названая ў гонар тытаніды Фебы з старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Феба круціцца ў зваротным кірунку па даволі выцягнутай, нахільнай арбіце.
Параметры спадарожніка: радыус (вялікая паўвось) арбіты — 12 960 000 км; памеры — 230×220×210 км; маса — 8,289·10 кг; шчыльнасць (па дадзеных НАСА) — 1,6 г/см³; альбеда — 0,06; тэмпература паверхні — каля 75K (-198 °C).
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1899 годзе