Агафірсы () — старажытны народ, што ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. насяляў мясцовасць на захадзе Паўночнага Прычарнамор'я.
Герадот паведамляў, што агафірсы паходзяць ад міфічнага Агафірса, сына Геракла і жанчыны-паўзмяі, брата Скіфа і ГелонаГерадот, IV:10. Юнакі Агафірс і Гелон не здолелі нацягнуць лук Геракла, таму былі выгнаныя сваёй маці з месца нараджэння ў Паўночным Прычарнамор'і. Аднак дакладная лакалізацыя гэтага народа немагчымая. Са слоў Герадота зразумела толькі, што яны насялялі мясцовасць на захад ад Скіфіі і паўночны ўсход ад Фракіі. З зямель агафірсаў выходзіла рака Марыс, якая ўпадала ў ІстрГерадот, IV:49, 100.
Герадот лічыў агафірсаў спешчаным племем, паколькі яны любілі залатыя ўпрыгожанні і зыходзіліся са сваімі жанчынамі разам, каб "усім братам быць як родным і не зайздросціць"Герадот, IV:104. У астатнім іх звычаі былі падобныя на фракійскія. Сярод уладароў агафірсаў называўся Спаргапіф, імя якога звязваецца сучаснымі даследчыкамі са скіфскім паходжаннем. Напярэдадні вайны паміж скіфамі і персамі, агафірсы адмовіліся дапамагаць скіфам, а, калі тыя паспрабавалі ўварвацца ў іх краіну, былі здольныя арганізаваць абаронуГерадот, IV:102, 119, 125.
Кароткае апавяданне Герадота з'яўляецца найбольш поўным аб існаванні гэтага народа. Ужо ў эліністычны перыяд агафірсы не фіксаваліся ў Паўночным Прычарнамор'і, таму Пліній Старэйшы змяшчаў іх далей на поўначПліній Старэйшы, Натуральная гісторыя, IV:26, а Аміян Марцэлін — на ўсход ад Азоўскага мораАміян Марцэлін, XXII:8. У IV - V стст. агафірсаў наогул узгадвалі ў Шатландыі.
Сучасныя гісторыкі вызначаюць агафірсаў ці то як фракійцаў, ці то як скіфаўГл.: Генри Шепард, Агафирсы, Agathyrsi, North Geto-Dacians? , што, аднак, у абодвух выпадках можа быць памылкай.
Катэгорыя:Фракійцы Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы