Існуе таксама астэроід пад назвай (666) Дэздэмона.

Дэздэмона () — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 6. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Атэла». Таксама пазначаецца як Уран X.

Дэздэмона належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 34 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Дэздэмону практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Дэздэмона выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,6 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.

Паводле даследаванняў, Дэздэмона можа сутыкнуцца з Крэсідай або Джульетай праз 4-100 млн гадоў.

Крыніцы

Спасылкі Desdemona Profile by NASA’s Solar System Exploration

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1986 годзе