Сяргей Корсак (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера З 15 гадоў знаходзіўся ў школе мінскага «Дынама», але дарослую кар’еру пачынаў у клубе Другой лігі «Маладзечна». У 2010 годзе перабраўся ў мінскі «Партызан». Пасля спынення існавання «Партызана» перайшоў у «Смаргонь».

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Не здолеў замацавацца ў аснове і ў жніўні таго ж года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку». Дапамог «Слуцку» атрымаць перамогу ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком «Гарадзеі», але хутка пасля пачатку чэмпіянату ў красавіку быў аддадзены ў арэнду клубу Другой лігі «Беліта-Вітэкс». У складзе «Беліты-Вітэкс» стаў ключавым іграком, з 22 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

Сезон 2015 таксама пачаў у клубе з Узды (у чэрвені клуб змяніў назву «Беліта-Вітэкс» на «Узда»). У ліпені 2015 года вярнуўся ў Першую лігу, папоўніўшы склад «Крумкачоў». У сезоне 2016 гуляў за «Крумкачы» ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў асноўным складзе і на замену. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы і пазней не здолеў вярнуцца ў стартавы склад, толькі тройчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы» і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда».

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года стаў іграком НФК, пакінуў сталічную каманду ў жніўні таго ж года і далучыўся да «Маладзечна».

У ліпені 2020 года перайшоў у рагачоўскі «Дняпро», аднак паспеў правесці за новую каманду толькі адну сустрэчу, пасля чаго ў жніўні быў дыскваліфікаваны АБФФ на два гады за ўдзел у дагаварных матчах у сезоне 2018.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў