Паліцэйскі дэпартамент міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі () — цэнтральны орган унутраных спраў, мэта якога — арганізацыя і кантроль працы паліцыі для забеспячэння асабістай, грамадскай бяспекі і грамадскага парадку. Дэпартамент паліцыі забяспечвае каардынацыю паміж усімі структурамі паліцыі Літвы, і мае 16 устаноў, размешчаных па ўсёй тэрыторыі Літвы.
Сістэма паліцыі Літвы Паліцыя Літвы складаецца з: Дэпартамент паліцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў () — паліцэйскае ўпраўленне, прызначанае для дапамогі Генеральнаму камісарыяту паліцыі пры фармаванні стратэгіі дзеянняў і кантролю за яе ажыццяўленнем, а таксама для арганізацыі і каардынацыі мясцовых паліцэйскіх органаў упраўлення; Мясцовыя паліцэйскія ўлады () — камісарыяты паліцыі, надзеленыя паўнамоцтвамі ў рамках заканадаўства, з ўскладзенымі на іх функцыямі на пэўнай тэрыторыі. Паліцэйскія навучальныя установы () — створаныя Генеральным камісарыятам аддзелы паліцыі, прызначаныя для прафесійнага навучання а таксама для забеспячэння прафесійнага росту супрацоўнікаў паліцыі. Спецыялізаванае аддзяленне паліцыі () — за межамі ўсталяванага тэрытарыяльнага прынцыпу дадзеныя паліцэйскія падраздзяленні ўдзельнічаюць у межах дэлегаваных ім пэўных (спецыяльных) функцый паліцыі.
Функцыі
Дэпартамент паліцыі: забяспечвае выкананне пастаўленых задач паліцыі; кантралюе і каардынуе дзейнасць падпарадкаваных органаў паліцыі і прадстаўляе ім кансультацыі і рэкамендацыі; распаўсюджвае падпарадкаваным паліцэйскім органам форму стратэгіі аперацыйнай і кадравай палітыкі; забяспечвае рэалізацыю праграм дзяржаўных установаў паліцыі; арганізуе выкананне і кантроль рашэнняў Генеральнага камісарыяту паліцыіLR policijos veiklos įstatymo 13 str..
Структура
Дэпартамент паліцыі; Інстанцыі, якія належаць Дэпартаменту паліцыі: Тэрытарыяльныя органы паліцыі: Камісарыят паліцыі Панявежскага павета; Камісарыят паліцыі Таўрагскага павета; Камісарыят паліцыі Алітускага павета; Камісарыят паліцыі Марыямпальскага павета; Камісарыят паліцыі Шаўляйскага павета; Камісарыят паліцыі Цельшэйскага павета; Камісарыят паліцыі Клайпедскага павета; Камісарыят паліцыі Уцянскага павета; Камісарыят паліцыі Вільнюскагаа павета; Камісарыят паліцыі Каўнаскага павета; Літоўская паліцыя антытэрарыстычных аперацый каманды «Aras»; Бюро крымінальнай паліцыі Літвы ; Цэнтр крыміналістыкі паліцыі Літвы; Школа паліцыі Літвы; Дарожная паліцыя Літвы; Грамадзянская паліцыя Літвы каманды «Vytis».
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт паліцыі Летувы
Катэгорыя:Арганізацыі Літвы Катэгорыя:Праваахоўныя органы паводле краін