Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс (, 12 ліпеня 1922 г. - 6 верасня 1956 г.) – брытанскі лінгвіст-самавучка, расшыфроўшчык крыцкага лінейнага пісьма тыпу Б.

Майкл Джордж Фрэнсіс Вентрыс правёў дзяцінства ў Швейцарыі. З ранняга ўзросту дэманстраваў схільнасць да моў. Ведаў старажытнагрэчаскую мову і лаціну. У 1940 г. паступіў ва ўніверсітэт для вывучэння архітэктуры. У сувязі з падзеямі II Сусветнай вайны часова пакінуў вучобу, служыў у брытанскай авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў вучобу да 1948 г. Здолеў даказаць, што крыцкае лінейнае пісьмо напісана на архаічнай форме старажытнагрэчаскай мовы, узнавіў яе фанетыку. Разам з прафесійным лінгвістам Джонам Чэдвікам канчаткова дэшыфраваў надпісы. Загінуў у 1956 г. у выніку аўтамабільнай катастрофы.

Літаратура Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. — 3-е изд. — Мн: Беларусь, 2001

Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах