Павілле (Павелле, Павіленне Чарняўскі М. М. Першыя людзі на ўзбярэжжы Віліі // Вілейскі краязнаўчы зборнік — Вілейка.: «Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей», 2001. — Стар. 4—9.) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Беларусі і поўдні Літвы. Ахоплівае частку тэрыторый сучасных Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей Беларусі і паўднёвыя раёны Літвы ў басейне ракі Вілія (Вялля). На тэрыторыях беларускага Павілля размешчаны сем раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргонскі. Агульная плошча — каля 12 тыс. км² (5,8 % плошчы Беларусі).
Агульныя звесткі Павілле размешчана ў басейне ракі Вілія, на Нарачана-Вілейскай нізіне і Ашмянскім узвышшы. Тэрыторыя Павілля прыблізна супадае з Маладзечанскай вобласцю (1944—1960).
Даследванні Першым даследчыкам старажытнасцей Беларускага Павілля быў Я. П. Тышкевіч, які па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Важнейшай работай, у якой сабраны звесткі па археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі, фальклору і тапаніміцы рэгіёну, з’яўляецца манаграфія «Вілія і яе берагі», якую завяршыў яго брат, К. П. Тышкевіч, у 1858 годзе. Падчас падарожжа К. П. Тышкевіч наведаў каля 300 вёсак і мястэчак, зрабіў падрабязныя апісанні шматлікіх гарадзішч і помнікаў старажытнай архітэктуры і правёў раскопкі некаторых могільнікаў.
У 1850-я гады вялікія разведачныя працы ў Павіллі правёў Адам Кіркор. У працы «Археалагічнае падарожжа па Віленскай губерні» ён змясціў кароткія гістарычныя даведкі пра Міхалішкі, Свір, Дабраўляны, Мядзел і іншыя мясціны.
Ф. В. Пакроўскі ў канцы XIX стагоддзя раскапаў каля 100 курганоў толькі ў межах сучасных Мядзельскага і Астравецкага раёнаў.
У пачатку XX стагоддзя тэрыторыі абследвалі С. Яроцкі, П. С. Рыкаў, Х. Цэглак-Галубовіч і У. Галубовіч.
У другой палове XX стагоддзя і пазней Павілле даследавалі А. Р. Мітрафанаў, М. А. Ткачоў, Я. Г. Звяруга, М. М. Чарняўскі і многія іншыя археолагі.
У выніку працы некалькіх пакаленняў археолагаў Павілле аказалася адным з найбольш грунтоўна даследаваных рэгіёнаў Беларусі. Па ступені археалагічнага асваення з ім хіба што могуць параўнацца ваколіцы Мінска ды яшчэ 2-3 рэгіёны краіны. Здабытыя матэрыялы дазваляюць даволі поўна ўстанавіць гісторыю насельніцтва за амаль два апошнія тысячагоддзіЗвяруга Я. Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі, вып. 10. Мінск, ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», 2005.
Гл. таксама Анатоль Рогач — беларускі краязнаўца, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.Рогач Анатоль // Рэгіянальная газета Яраслаў Генрыхавіч Звяруга — даследчык Павілля. Вілейскі строй — беларускае народнае адзенне, распаўсюджанае на тэрыторыі Павілля. Рэгіянальная газета — СМІ Павілля.
Літаратура Чарняўскі М. М. Першыя людзі на ўзбярэжжы Віліі // Вілейскі краязнаўчы зборнік — Вілейка.: «Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей», 2001. — Стар. 4—9.
Спасылкі Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Звяруга Я. Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэдневякоўі Лойка П. Унутраная палітыка ВКЛ (XIV — сярэдзіна XV ст.) Мястэчка Буйвіды над Віліяй атрымала герб Экспедыцыя — не паўтарэнне пройдзенага Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады — Маладзечна, Вілейку і Смаргонь Маршруты Віталя Кастэнкі
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі