Астэапароз ( — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому шыйкі сцягна і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу.

Папярэджанне Прадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог), зялёная гародніна (, , кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (, лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка, бег, плаванне, расцяжка, танцы, тэніс і хуткая . Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня.

Чыннікі Да ўзнікнення хваробы вядзе , нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў, працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і ). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: (рэўматоідны , сістэмная , анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром , , ), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ) і імпатэнцыя.

Праявы Хвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, і тазасцегнавых суставах, адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў, пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека Катэгорыя:Метабалічныя захворванні