Міхаіл Калядка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай ДЮСШ «Змена», пачынаў кар’еру ў аднайменным клубе (пазней перайўтвораны ў клуб «Мінск»). У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клубах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў лепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 года гуляў у Польшчы за клуб «Алімпія» з Эльблёнга, які ўзначальваў беларускі спецыяліст Алег Радушка.
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама», але ў жніўні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб і перайшоў у «Ведрыч-97», дзе хутка замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2014 года падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клубам, які змяніў назву на «Рэчыца-2014». З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але ў выніку ў лютым 2015 года зноў стаў іграком «Гарадзеі». У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі». Аднак, у першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды. У ліпені 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Літвы — «Каўна Жальгірыс», які пакінуў па заканчэнні сезона 2018.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт. Аднак, у не замацаваўся ў асноўнай камандзе, згуляў за яе ў двух матчах, выступаў таксама за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў мазырскі клуб.
У жніўні 2019 года папоўніў склад мінскага НФК, дзе замацаваўся ў аснове. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам.
Са студзеня 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт. У студзені 2024 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2010 Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009 (15 галоў)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан