Піліп Вайцяховіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), аддаваўся ў арэнду «Полацку». Не змог заняць месца ў аснове мінскага клуба і ў пачатку 2011 года перайшоў у клуб «Фрэй» з трэцяга па рангу дывізіёна Швецыі. У 2012 годзе трапіў у іншы шведскі клуб «Асірыска», дзе быў другім брамнікам.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама». Але за брэсцкі клуб правёў толькі адну гульню — 17 сакавіка 2013 года ў Кубку Беларусі супраць СКВІЧа (паражэнне 0:1), пасля чаго трапіў на лаўку запасных. У жніўні 2013 пакінуў брэсцкі клуб.

У верасні 2013 года стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў гуляць у аснове. У лютым 2014 года зноўку трапіў у Швецыю, стаўшы іграком клуба трэцяга шведскага дывізіёна «АФК Юнайтэд».

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у фінскім ВПС, але не падышоў і неўзабаве перайшоў у клуб «Умеа». Пазней гуляў за «Трольхетан» і «Вернаму». У 2018 годзе выступаў за «Васалунд», а ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Вернаму», з якім у 2020 годзе перамог у трэцім, а на наступны год і ў другім шведскім дывізіёне і выйшаў у Алсвенскан. У 2022 годзе быў асноўным брамнікам каманды ў найвышэйшым дывізіёне, у сезоне 2023 стаў радзей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевыя зборныя розных узростаў, таксама выклікаўся ў алімпійскую зборную Беларусі.

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Дасягненні Пераможца Суперэтан: 2021 Пераможца Этан: 2020 (зона Поўдзень)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Фрэй Катэгорыя:Ігракі ФК Асірыска Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК Умеа Катэгорыя:Ігракі ФК Трольхетан Катэгорыя:Ігракі ФК Вернаму Катэгорыя:Ігракі ФК Васалунд