Міноры Сато (, нар. , , Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Японіі, пазней транзітам праз ЗША і Мексіку трапіў у Латвію, дзе змог праявіць сябе. Двойчы выйграваў Кубак Латвіі.

У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе адразу стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У снежні 2013 года кантракт з «Дынама» быў скасаваны.

У канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў знаходзіўся на праглядзе ў розных клубах польскай Экстраклясы (шчэцінскай «Погані», гданьскай «Лехіі» і ўроцлаўскім «Шлёнску»), пасля ў казахстанскім «Спартаку»Минори Сато находится на просмотре в «Спартаке». У выніку, у сакавіку 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з ташкенцкім «Бунёдкарам»Минори Сато подписал контракт с "Бунедкором". У другой палове сезона 2014 стаў трывала гуляць у аснове «Бунёдкара».

У пачатку 2017 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Муайдар». Улетку таго ж года вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба «Рыга». У студзені 2018 года перайшоў у паўднёвакарэйскі «Кванджу», а ў лютым 2019 года зноў далучыўся да «Рыгі».

У жніўні 2019 года стаў іграком «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да канца сезона 2019/20.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2012 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2017 Пераможца Кубка Латвіі (2): 2011, 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Латвіі: 2010 Срэбраны прызёр чэмпіянату Узбекістана: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Японіі Катэгорыя:Ігракі ФК Зеспакусацу Катэгорыя:Ігракі ФК Індыяна Інвэйдэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Пуэбла Катэгорыя:Ігракі ФК Гулбэнэ Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Бунёдкар Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Муайдар Катэгорыя:Ігракі ФК Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Кванджу Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск