Любен Нікалаў (; нар. , , Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выступаў у Балгарыі, пераважна ў другім па значнасці дывізіёне (Б група).

У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»Войтехович, Сато, Кендыш и еще 4 футболиста официально стали игроками брестского «Динамо». У брэсцкім клубе адразу замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе трывала гуляў на працягу ўсяго сезона. У кастрычніку 2013 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

У сезоне 2014 працягваў быць асноўным цэнтральным абаронцам. У матчы 18-га тура супраць мінскага «Дынама» (20 ліпеня, 1:3) на 14-й хвіліне прычыніў цяжкую траўму Арцёму Быкаву, за што пасля матча атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыюФутбол. Любен Николов дисквалифицирован на шесть матчей. Пазней зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны.

У снежні 2014 года перайшоў у тайландскі клуб «Сісакет»Защитник брестского "Динамо" продолжит карьеру в Таиланде. У 2017 годзе выступаў у Тайландзе за «Супер Паўэр Самут Пракан», а ў лютым 2018 года стаў іграком малайзійскага ПКНП. У пачатку 2019 года перабраўся ў камбаджыйскі клуб «Вісаха».

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Балгарыю, папоўніўшы склад «Дунава» з Русэ. Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі ФК Дунаў Русэ Катэгорыя:Ігракі ФК Вісаха Катэгорыя:Ігракі ФК ПКНП Катэгорыя:Ігракі ФК Супер Паўэр Самут Пракан Катэгорыя:Ігракі ФК Сісакет Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Спарціст Своге Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэмік Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Нясебыр Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Плоўдзіў Катэгорыя:Ігракі ФК Марыца Катэгорыя:Ігракі ФК Радопа Катэгорыя:Ігракі ФК Віхрэн