Дыярэ́я ( — праз + цекчы, народная назва — пано́с) — і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы.
Папярэджанне Узнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы.
Прычыны Хваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, , брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх.
Праявы Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць і ваніты.
Спасылкі
Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту