У POSIX-сістэмах, SIGQUIT — сігнал для спынення працэсу карыстальнікам, камбінацыяй «quit» на тэрмінале. Гэты сігнал таксама ўказвае, што сістэма павінна зрабіць дамп памяці для працэсу.
SIGQUIT — цэлалікавая канстанта, якая вызначана ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
Этымалогія SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад ), QUIT — — выйсці.
Выкарыстанне SIGQUIT дасылаецца праграме паводле націскання камбінацыі клавіш «quit» на тэрмінале (звычайна — Ctrl-\). У Linux, таксама Ctrl-4, ці SysRq на віртуальным тэрмінале.