Асірыйцы (, саманазвы — атураі, сураі, сустракаюцца таксама назвы айсоры, сурыяні, халдзеі, сіра-халдзеі, сірыйцы, , ) — народ, які паходзіць ад старажытнага насельніцтва Пярэдняй Азіі. Паходжанне ўзыходзіць да жыхароў Асірыйскай імперыі. Непасрэднымі продкамі сучасных асірыйцаў з'яўляюцца жыхары Месапатаміі, якія размаўлялі па-арамейску і прынялі ў I стагоддзі хрысціянства.
Асірыйцы славіліся сваёй ваяўнічасцю і жорсткасцю, а таксама высокаразвітай культурай і мастацтвам. У перыяд найвышэйшай сваёй магутнасці Асірыя распасціралася ад Міжземнага мора да Персідскага заліва, а таксама валодала землямі ў Малой Азіі і Егіпце.
Сучасныя асірыйцы размаўляюць на паўночна-ўсходніх новаарамейскіх мовах, якія ўваходзяць у семіцкую сям'ю. У месцах свайго спрадвечнага пражывання амаль усе асірыйцы былі дзвюх-, трох-, а часам і чатырох-моўныя, валодаючы апроч сваёй роднай мовы мовамі асяроддзя — арабскай, персідскай і/ці турэцкай. У дыяспары, дзе знаходзіцца цяпер большасць асірыйцаў, многія перайшлі на мовы новага асяроддзя. У другім-трэцім пакаленні многія асірыйцы ўжо не ведаюць сваёй этнічнай мовы, у выніку чаго шматлікія новаарамейскія мовы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Асірыйцы жывуць у Іране, Паўночным Іраку, Сірыі, Турцыі. Абшчыны асірыйцаў ёсць таксама ў Ліване, Расіі, ЗША, Швецыі, Грузіі, Арменіі, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Надзейныя даныя па колькасці асірыйцаў адсутнічаюць. Агульная колькасць, па розных крыніцах, складае ад 350 тысяч да 4 мільёнаў чалавекСамый старый новый год. // The New Times, 04.04.2011.
Спасылкі
Assyria online! Assyrian American National Federation Assyrian Academic Society — асірыйскае акадэмічнае таварыства «Ойча наш» на арамейскай
Катэгорыя:Старазапаветныя народы Катэгорыя:Семіцкія народы Катэгорыя:Народы Ірака Катэгорыя:Народы Сірыі