Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі — кааліцыя апазіцыйных палітычных партый Беларусі.

Гісторыя У лістападзе 2004 ў Літве прадстаўнікамі Еўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь» і Народнай кааліцыі «5+» было падпісана пагадненне аб стварэнні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады.

26—27 мая 2007 адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. На ім была прынятая «Малая Канстытуцыя Беларусі», «Эканамічная платформа» і «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі». Сустаршынямі АДС былі абраныя тагачасны лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка (адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную і міжнародную працу), лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (адказны за распрацоўку пазітыўнай альтэрнатывы), лідар Партыі камуністаў Беларускае Сяргей Калякін (адказны за структурнае будаўніцтва), лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч (адказны за выбарчыя кампаніі). У Палітычную Раду АДС увайшлі прадстаўнікі буйных партый Беларусі, грамадскага сектара, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў.

9 сакавіка 2008 «Малады Фронт», спасылаючыся на ідэйнае і структурнае раз’яданне суб’ектаў АДС, выйшаў са складу кааліцыі.

27 кастрычніка 2008 Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» заявіла пра спыненне дзеяння дамовы аб стварэнні АДС, матывуючы гэта адыходам часткі суб’ектаў АДС ад прынцыпаў фармавання кааліцыі.

Пасля самаліквідацыі АДС былы сайт кааліцыі UDF.BY працягнуў працу ўжо як не палітычны рэсурс, а як незалежны СМІ.

Члены Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» Беларуская партыя жанчын «Надзея» Беларуская партыя працоўных Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Кампанія «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Рух «За Свабоду»

Спасылкі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі