Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр прайшлі 22 мая 2011 года.
Перад выбарамі На 56 месцаў Палаты Прадстаўнікоў, які прадстаўляе грэчаскую абшчыну вострава, прэтэндуе 412 кандыдатаў ад 10 партый і рухаў. 24 месцы, замацаваныя Канстытуцыяй за турэцкай абшчынай вострава, застануцца вакантнымі. Яшчэ тры месцы замацавана за нацыянальнымі і рэлігійнымі меншасцямі Кіпра — армянамі, каталікамі і маранітамі. На 21 месца ад Нікасіі прэтэндуе 142 кандыдаты (6,76 чалавек на месца), на 12 месцаў ад Лімасола — 86 (7,17), на 11 месцаў ад Фамагусты — 77 (7), на 5 месцаў ад Ларнакі — 50 (10), на 4 месцы ад Пафаса — 34 (8,5), на 3 месцы ад Кірэніі — 23 кандыдата (7,67). За месца ад армянскай абшчыны падужаюцца незалежны Андранік Ашчан і прадстаўнік АРФ «Дашнакцуцюн» Вардгес Махтэсян. У барацьбе за месца ад каталіцкай абшчыны таксама ўдзельнічаюць два кандыдаты, ад мараніцкай абшчыны — пяць кандыдатаў.
Найбольшыя рэйтынгі — у камуністычнай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа і правага Дэмакратычнага аб’яднання, разрыў паміж якімі, паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, складае меней 1 %.
Вынікі Партыя Галасоў Месцаў ? Дэмакратычнае аб’яднанне 138 682 (34,28 %) 20 2 Прагрэсіўная партыя працоўнага народа 132 171 (32,67 %) 19 1 Дэмакратычная партыя 63 763 (15,76 %) 9 2 Рух за сацыял-дэмакратыю 36 113 (8,93 %) 5 0 Еўрапейская партыя 15 711 (3,88 %) 2 1 Партыя зялёных 8960 (2,21 %) 1 0
Гл. таксама Прэзідэнцкія выбары на Кіпры, 2013
Спасылкі Прамежкавы даклад АБСЕ (23.03.2011)
Катэгорыя:Выбары на Кіпры Кіпр Катэгорыя:Падзеі 22 мая Катэгорыя:Май 2011 года Катэгорыя:2011 год на Кіпры