Рэтрасексуальнасць ( — «назад» + — «палавы») — характарыстыка паводзін гетэрасексуальнага мужчыны, якія праяўляюцца ці ў значэнні «мужык–рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі, ці інтэлігент з манерамі джэнтльмена і схільнасцю ў адзежы ў духу ранніх 60–х гадоў — маскуліннасць, таксама можа мецца на ўвазе, што мужчына прытрымліваецца паводзін з процілеглым полам як мача, але не звяртаецца да агрэсіўна–дэманстрацыйнай падачы сябеRetrosexual // UrbanDictionary.com.
Паходжанне тэрміна Увёў у шырокі ўжытак тэрмін retrosexual як і паняцце метрасексуальнасці — брытанскі журналіст Марк Сімпсан, калумніст такіх вядомых часопісаў і газет як The Times, The Guardian, GQ Style, Vogues Hommes International, The Independent on Sunday і інш. Сімпсан выкарыстоўваў гэты тэрмін, характарызуючы стыль Дэвіда Бэкхэма.
Варта зазначыць, што аўтарам самога слова «рэтрасексуал» Сімпсан не з'яўляецца. У 1994 годзе спявачка Бібі Б'юэл () выпусціла альбом «Retrosexual»; яшчэ ў 90-я гады гэта слова магло насіць гумарыстычнае адценне і выкарыстоўвацца для абазначэння чалавека, які ў апошні раз займаўся каханнем так даўно, што гэта можна аднесці да вобласці паданняў (Retrosexual // Wiktionary: a free-content multilingual dictionary.).
Ужыванне тэрміна У стаўленні да мужчыны тэрмін «рэтрасексуал» можа тлумачыцца дваяк: гэта або «свой хлопец» з суседняга двара, просты «сапраўдны мужык-рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі і дармаедства, або інтэлігентны мужчына з манерамі джэнтльмена і схільнасцю да адзежы ў духу ранніх 60-х гадоўRetrosexual//Merriam-Webster: an Encyclopedia Britannica Company.
Гл. таксама Мача
Спасылкі
Катэгорыя:Сацыялогія культуры Катэгорыя:Сацыяльныя з’явы Катэгорыя:Рысы асобы Катэгорыя:Лад жыцця