Індэпе́ндэнт ( — «незалежны») — штодзённая брытанская газета. Заснавана ў 1986 годзе. Рэдактар будзённага выпуску — С. Келнер, нядзельнага («The Independent on Sunday») — Т. Дэвіс. Ідэалагічна блізкая да ліберальна-дэмакратычнай партыі, асаблівую ўвагу звяртае на праблематыку правоў чалавека. Тыраж газеты ў 2009 годзе складаў 183 547 асобнікаў (самы малы тыраж сярод агульнабрытанскіх штодзённых газет), тыраж нядзельнага выпуску — 155 661 асобнікаўКсения Болецкая. Русский хозяин британской прессы // Ведомости, № 53 (2571), 26 марта 2010.
26 кастрычніка 2010 года пачаў выходзіць новы кампактны штодзённы дадатак «i».
Зноскі
Спасылкі
Аляксандр Лебядзеў купляе брытанскую газету Independent // Известия, 01.03.2010
Катэгорыя:Газеты Вялікабрытаніі