Дэмакратычная ліберальная партыя ( — PD-L) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Румыніі.

ДЛП была створана 15 снежня 2007 года шляхам зліцця дзвюх блізкіх правацэнтрысцкіх партый — Дэмакратычнай і Ліберал-дэмакратычнай. На парламенцкіх выбарах 2008 года ДЛП атрымала 115 месцаў у ніжняй палаце румынскага парламента і 51 месца ў румынскім сенаце. У 2009 годзе партыя атрымала 10 месцаў на выбарах у Еўрапарламент з 33, зарэзерваваных для Румыніі. Лідар партыі Эміль Бок стаў прэм'ер-міністрам у кааліцыйным урадзе з сацыял-дэмакратамі.

ДЛП падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску, які з 2001 года быў старшынёй ДП, але ў 2004 годзе быў вымушаны прыпыніць сваё членства для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Спасылкі Афіцыйны сайт партыі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Румыніі Катэгорыя:Правацэнтрысцкія партыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе