thumb|150px|У 2002 годзе вынаходнік тэрміна назваў Дэвіда Бэкхэма «самым метрасексуальным метрасексуалам». Метрасексуа́л (, па-беларуску — франт) — тэрмін, уведзены ў 1994 годзе брытанскім журналістам Маркам Сімпсанам для азначэння сучасных мужчын любой арыентацыі, якія маюць яскрава выражаны эстэтычны густ і трацяць шмат часу і грошай на ўдасканаленне свайго выгляду і спосабу жыцця.
Тэрмін «метрасексуал» — процілегласць тэрміну «мача». Метрасексуалы — шанавальнікі ўсяго вытанчанага, цудоўнага, дбаюць пра свой выгляд, наведваюць касметычныя салоны, прытрымліваюцца моды.
У XIX стагоддзі падобны культурны феномен быў вядомы пад назвай дэндзі. Пазней з’явіўся ідэалагічна супрацьлеглы тэрмін — «рэтрасексуал», г.з. мужчына, які прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на адносіны з жанчынамі і мужчынскай манерай апранацца.
Найбольш вядомыя метрасексуалы: Дэвід Бекхэм Брэд Піт Робі Уільямс
Крыніцы і спасылкі Марк Сымпсан. «Here come the mirror men». The Independent (Лондан), стар. 22 (15 лістапада 1994). «Meet the Metrosexuals» «The Metrosexual Defined; Narcissism and Masculinity in Popular Culture» — Артыкул, прысвечаны камерцыйным і сацыялагічным аспектам метрасексуальнасці
Катэгорыя:Масавая культура Катэгорыя:Стэрэатыпы Катэгорыя:Стылі адзення