Эдвард Льюіс (, , г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША — , Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Біяграфія Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1942).
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Узнагароды 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард) 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1990 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 1989 — Прэмія Вольфа па медыцыне 1987 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1983 — медаль Томаса Ханта Моргана
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Эмбрыёлагі ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні