Студзёніца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса.

Даўжыня Студзёніцы 12 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Грышына, упадае ў возера Валоба прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забор’е. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна