Вікіданыя () — сумесна рэдагаваная база ведаў, створаная Фондам Вікімедыя. Яна выкарыстоўваецца для забеспячэння цэнтралізаванага захоўвання даных, якія могуць утрымлівацца ў артыкулах Вікіпедыі — напрыклад, інтэрвікі-спасылак або статыстычнай інфармацыі: дат нараджэння, колькасці насельніцтва і да т. п.
Гісторыя Рэалізацыя праекта афіцыйна разбіта на тры этапы: фаза 1 — падтрымка цэнтралізаванага захоўвання інтэрвікі-спасылак. фаза 2 — элементы базы ведаў у выглядзе падтрымкі адвольных сцвярджэнняў аб аб’екце артыкула. фаза 3 — падтрымка адвольных пошукавых запытаў з магчымасцю выкарыстоўваць іх вынікі для аўтаматычнага абнаўлення розных спісаў у артыкулах Вікіпедыі.
Гл. таксама DBpedia
Спасылкі
.
Катэгорыя:Праекты Вікімедыі Катэгорыя:Базы даных Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе