Свяча́ — вадасховішча ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 57 км на паўднёвы захад ад Нароўлі каля вёскі Мальцы.
Вадасховішча наліўное. Створана ў 1981 годзе ў пойме ракі Гразіва (прыток ракі Славечна) ў мэтах абваднення сельгасугоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку. Напаўняецца па канале з ракі Гразіва.
Плошча паверхні вадасховішча 0,8 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня агараджальнай дамбы складае 3,6 км. Глыбіня вадасховішча 3 м. Аб’ём вады 1,77 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м.
Літаратура
Спасылкі Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Нараўлянскага раёна