Міхаіл Іванавіч Семянцо́ў (—) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Нарадзіўся ў Нікольскай слабодцы (зараз у межах Кіева). праз некалькі гадоў сям'я пераехала ў пасёлак Ільіч (каля Гомеля). Тут М. І. Семянцоў скончыў васьмігодку, школу ФЗВ. Працаваў слесарам на прадзільнай фабрыцы і на чыгунцы ў Гомелі. Адначасова вучыўся ў аэраклубе. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 г. скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў, праходзіў службу на Далёкім Усходзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. на фронце. Удзельнік баёў у Данбасе, на Каўказе, Курскай дузе, Украіне, Польшчы, Германіі.

Намеснік камандзіра эскадрыллі 41-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія) гвардыі старшы лейтэнант М. І. Семянцоў да ліпеня 1943 г. зрабіў 270 баявых вылетаў, прымаў удзел у 69 паветраных баях, збіў 12 асабіста і ў групе 9 самалётаў праціўніка. Двойчы тараніў варожыя самалёты. Усяго збіў асабіста 18 і ў групе 12 самалётаў.

Загінуў 12 лютага 1945 г.у баі ў раёне аэрадрома Нейсэ.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі медалі.

Памяць М. І. Семянцоў навечна залічаны ў спіс часткі. На будынку ДТСААФ у Гомелі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі Лучшие Асы России, 1914—1953 гг.

Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР