«Вялікі кітайскі фаервол» (, ад — Вялікая кітайская сцяна) — мянушка сістэмы фільтравання змесціва сеціва ў КНР. Афіцыйная назва сістэмы — Праект «Залаты шчыт» (, кіт. jīndùn gōngchéng). Праект уяўляе сабой сістэму сервераў на інтэрнэт-канале паміж карыстальнікамі і правайдарамі, якія фільтруюць інфармацыю.

Шэраг заходніх кампаній выконваюць патрабаванні кітайскіх улад па абмежаванні доступу да інфармацыі. Па звестках арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», кітайская версія пошукавай сістэмы Yahoo! у выніках пошуку не паказвае вызначаную інфармацыюАБСЕ не знайшла інтэрнэт-цэнзуры ў Расіі // The Epoch Times, 30 ліпеня 2007 .

Сайт Вікіпедыі таксама неаднаразова блакаваўся на тэрыторыі КНРLenta.ru «Кітай ізноў заблакаваў „Вікіпедыю“». На цяперашні момант Вікіпедыя часткова даступна ў Кітаі, але цалкам заблакаваная кітайская версія Вікіпедыі і некаторыя «адчувальныя» артыкулы англійскай Вікіпедыі. Нагода блакавання абумоўлена, у прыватнасці, апісаннем падзей на плошчы Цяньаньмень у Кітаі ў маі — чэрвені 1989 года.

Спасылкі Кітай настойвае на карысці цэнзуры ў Інтэрнеце Кітай узмацніў жорсткасць Інтэрнэт-цэнзуры Website Test behind the Great Firewall of China Кітайскі Інтэрнэт: як за каменнай сцяной Кітайцам заблакавалі вольны софт

Катэгорыя:Інтэрнэт-цэнзура ў Кітаі Катэгорыя:Інтэрнэт у Кітаі Катэгорыя:Моўныя сферы Інтэрнэту