Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (, Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1964 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1964—1965 — старшы навуковы супрацоўнік, у 1965—1970 — загадчык сектара археалогіі. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 1970—1972 годзе дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Навуковая сфера Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і іншых, устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.
Творы Археология в Белоруссии за советский период // Советская археология. — 1967. — № 4. — С. Некоторые итоги исследования палеолита Белоруссии // Человек и географическая среда: сборник к VII Международному конгрессу. — М., 1964. Новейшие данные по палеолиту Белоруссии // Труды Четвертичной комиссии. — М., 1964 О свидерской культуре в Белоруссии // Мезолит СССР. — М. — Л., 1962. — (Археология СССР). Юровичская верхнепалеолитическая стоянка // Белорусские древности. — Мн., 1967.
Літаратура
Катэгорыя:Археолагі Беларусі