Акапі (Okapia johnstoni) — парнакапытнае млекакормячае сямейства .
Даўжыня цела каля 2 м, вышыня ў карку да 1,2 (1,5—1,65Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 275. — 671 с. с илл.) м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невялікія рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца.
Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах басейна ракі Конга. Рэдкая жывёліна.
Корміцца лісцем, парасткамі і пладамі раслін. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў.
Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.
Літаратура
Баскин Л. М. Окапи // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 275. — 671 с. с илл.
Катэгорыя:Жырафавыя