Франц Рох (; , Апольда — , Мюнхен) — германскі мастацтвазнавец, фатограф і мастацкі крытык, вядомы, у прыватнасці, як найбольш верагодны аўтар тэрміна «магічны рэалізм», хоць і ўжытага ў значэнні, далёкім ад сучаснага.
Біяграфічныя звесткі Рох вывучаў філасофію, гісторыю, літаратуру і мастацтва ў універсітэтах Берліна, Лейпцыга і Мюнхена. У 1916—1919 гадах — асістэнт Генрыха Вёльфліна у семінары па гісторыі мастацтва ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна, у 1919 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Галандскі жывапіс XVII стагоддзя» (). Адначасова актыўна цікавіўся найноўшым выяўленчым мастацтвам, выступаў як арт-крытык у шэрагу мюнхенскіх выдавецтваў, сябраваў з такімі фігурамі мастацкага жыцця Германіі як Курт Швітэрс,Макс Эрнст.
Творчасць Прадстаўляў уласныя фотакалажы. У 1925 годзе выдаў манаграфію «Постэкспрэсіянізм — магічны рэалізм: Праблемы найноўшага еўрапейскага жывапісу» (), у якой, карыстаючыся інтэлектуальным інструментарыем фенаменалогіі і філасофіі Марціна Хайдэгера, вітаў вяртанне візуальнага мастацтва да фігуратыўнасці, у творчасці постэкспрэсіяністаў, і выказваў думку пра тое, што мастацтва зноў атрымала магчымасць выконваць сваю важную функцыю — дазваляць чалавеку з цікавасцю ўспрымаць навакольны свет ва ўсёй яго незалежнасці. У 1929 годзе выйшаў у свет складзены ім фотаальбом розных аўтараў «Фотавока. 76 сучасных здымкаў» (; перавыдадзены ў 1973). У часы Нацыянал-сацыялізму Рох быў фактычна пазбаўлены магчымасці выкладаць і публікавацца, бо новая ўлада разглядала яго як прапагандыста «дэгенератыўнага мастацтва». Пэўны час сядзеў за кратамі. У гэты час ён напісаў кнігу «Непрызнаны мастак: гісторыя і тэорыя культурнага неразумення» (; апублікавана ў 1948, перавыдадзена ў 1993). У 1958 годзе ўбачыла свет манаграфія Роха «Гісторыя германскага мастацтва з 1900 года да нашых часоў» (. Пасля вайны Рох таксама прадстаўляў свае калажы і дзейнічаў як галерыст, у тым ліку разам са сваёй жонкай Юліянай Рох.
Літаратура Franz Roh: Kritiker, Historiker, Künstler. / Hrsg. von Ulrich Bischof — Köln: Venator & Hanstein, 1990.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цюрынгіі Катэгорыя:Фатографы Германіі Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Германіі Катэгорыя:Крытыкі Германіі