Скрыплі́ца — вадасховішча ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Кіраўск каля аграгарадка Скрыпліца.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах назапашвання сцёку ракі Добасна, абваднення сельгасугоддзяў, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,73 км². Даўжыня 1,15 (1Водохранилища — Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ ) км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,39 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,1 км.
Вадасховішча наліўное, злучана каналам з ракой Добасна.
Літаратура
Спасылкі Водохранилища — Могилёвская область. Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Басейн Добасны