Аляксандр Васілевіч Фі́рсаў ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, матрос Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Герой Савецкага Саюза (7.3.1945).
А. В Фірсаў нарадзіўся ў пасёлку Падлесны (зараз у Краснаярскім раёне Самарскай вобласці). Працаваў механізатарам у калгасе і МТС. У Ваенна-Марскім Флоце ў 1935—1939 і 1941—1945 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны чырванафлоцец, хіміст 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у баях у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці каля вёскі Скрыгалаў. А. В Фірсаў у ліку першых фарсіраваў раку Прыпяць, зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі. 12 ліпеня ўдзельнічаў у адбіцці контратак ворага каля горада Пінска. Быў паранены і не пакінуў поля бою.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся на радзіму. Працаваў старшынёй калгаса.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, медалі.
Літаратура
Спасылкі
Сайт Администрации муниципального района Красноярский Самарской области
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны