Лева́нт (ад сярэднефранц.: Levant або – усход, узыход) – гістарычная назва ўсходняй часткі Міжземнаморскага рэгіёну, якая ўключае сучасныя: Сірыю, Ліван, Іарданію, Ізраіль/Палестыну і Кіпр, а таксама часткі тэрыторыі Турцыі (правінцыя Хатай) і Егіпта (правінцыі Паўночны і Паўднёвы Сінай)ЛевантЛевантЛевант .

Адпаведна, назва ўсходняй часткі Міжземнага мора – Левантыйскае мора.

Еўрапейскае слова «Левант» – гэта эквівалент арабскага тапоніма «Аш-Шам» (), які пазначае гістарычны рэгіён Сірыя.

Гісторыя Дакладны час з’яўлення тэрміна невядомы, але ў шырокае ўжыванне ён увайшоў з XI–XII ст. для абазначэння эгейскага і міжземнаморскага берагоў Малой Азіі і Эгейскіх астравоў, а пасля Крыжовых паходаў распаўсюдзіўся на егіпецкае, сіра-палестынскае і кіпрскае ўзбярэжжа.

Пасля Першай сусветнай вайны (да 1946 года) словазлучэнне «дзяржавы Леванта» (États du Levant) ужывалася, як агульная назва падмандатных тэрыторый Францыі ў Сірыі і Ліване.

Крыніцы

Катэгорыя:Блізкі Усход Катэгорыя:Гісторыя Міжземнамор’я