thumb|Танец карыбантаў Кары́банты () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі спадарожнікі і служкі Кібелы і Дыяніса. Уяўляліся як апантаныя аголеныя танцоры з халоднай зброяй.
Назва карыбантаў мае фрыгійскае паходжанне. Сярод грэкаў вера ў іх і звычай станавіцца карыбантам распаўсюдзіліся не раней за VII ст. да н. э. Міфічных карыбантаў-спадарожнікаў Кібелы лічылі дэманічнымі істотамі, дзецьмі Апалона і Таліі або Геліяса і Афіны. Ім прыпісвалася захворванне κορυβαντισμός, якое суправаджалася ліхаманкай і грукатам у вушах.
У антычнасці карыбантамі зваліся жрацы Кібелы і Дыяніса, якія атрымоўвалі спецыяльнае прысвячэнне. Асабліва былі вядомы карыбанты з Самафракіі і Эўбеі.
Спасылкі Карыбанты на perseus.tufts.edu Карыбанты на maicar.com Самафракійскія карыбанты Эўбейскія карыбанты
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Дэманалогія