Вестэргётланд (), Заходні Гёталанд — гістарычная правінцыя (ландскап) у паўднёва-заходняй частцы цэнтральнай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае азначэнне. Тэрытарыяльна ўваходзіць у склад ленаў Вестра Гёталанд, Ёнчэпінг, Эрэбру і Галанд. Назва ландскапа Вестэргётланд прысутнічае ў намінальным тытуле прынца Даніэля Вестлінга з Эрэбру.
Геаграфія Вестэргётланд мяжуе на поўначы з ландскапамі Вермланд і Нерке і абмываецца водамі возера Венерн, а з усходу — возера Ветэрн, з поўдня прымыкаюць Смоланд і Галанд, а з захаду — Бохуслен, Дальсланд і праліў Катэгат.
Гісторыя У Вестэргётландзе раней іншых рэгіёнаў Швецыі распаўсюдзілася хрысціянская рэлігія. У царкве Гусабю каля горада Скара ў 1000 г. хрысціўся першы шведскі кароль-хрысціянін Олаў Шатконунг. Тут у XI ст. створана першае шведскае біскупства з цэнтрам у Скары. Правінцыя доўгі час мела адносную аўтаномію — выкарыстоўвала ўласныя законы(Västgötalagen), мела свой тынг і судаводства.
Адміністрацыйны падзел Ландскап Вестэргётланд з'яўляецца традыцыйнай правінцыяй Швецыі і не гуляе адміністрацыйнай ролі.
Населеныя пункты Вялікія гарады і мястэчкі: Гётэбарг Лідчэпінг Марыестад Скара Бурос Трольгетан Венерсбарг
Сімвалы ландскапа Расліна: верас звычайны Птушка: журавель шэры Рыба: мянтуз рачны
Галерэя
Гл. таксама Адміністрацыйны падзел Швецыі Краі Швецыі Ландскап, Швецыя
Спасылкі Вестэргётланд
Катэгорыя:Правінцыі Швецыі