Восеньская саната () — мастацкі фільм шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана 1978 года.

Сюжэт У цыклічнай санатнай форме паказана гісторыя распада сям'і піяністкі Шарлоты (Інгрыд Бергман) і двух яе дочак, Евы (Ліў Ульман) і Хелен (Лена Найман). Шарлота, сусветная вядомая піяністка нядаўна згубіла Леанарда — чалавека, з якім жыла шмат гадоў. Застаўшыся сам-насам, у шоку ад смерці, яна прымае запрашэнне сваёй дачкі Евы прыехаць да яе ў Нарвегію. Там яе чакае наспадзяваны сюрпрыз: акрамя Евы ў доме знаходзіцца і другая дачка — Хелен, якую Шарлота калісьці аддала ў шпіталь для псіхічнахворых. Нупружанне паміж Шарлотай і Евай узрастае, уначы яны вырашаюць пагаварыць, выказаць усё, што чакала шмат год.

У ролях Інгрыд Бергман — Шарлота Андэргаст Ліў Ульман — Ева Лена Нюман — Хелена Халвар Б'ёрк — Віктар Мар'яна Аміноф — сакратар Шарлоты Арнэ Банг-Хансен — дзядзька Ота Гунар Б'ёрнстранд — Поль Эрланд Юзефсан — Ёзэф Мімі Полак — настаўніца фартэпіяна Георг Лекеберг — Леанарда Лін Ульман — Ева ў дзяцінстве

Узнагароды 1979 — Прэмія «David di Donatello» — Найлепшая замежная акторка — падзялілі Інгрыд Бергман і Ліў Ульман. 1979 — Прэмія «Залаты глобус» Найлепшы замежны фільм. 1978 — Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША: Лепшая актрыса — Інгрыд Бергман, Лепшы рэжысёр — Інгмар Бергман, Найлепшы замежны фільм.

Катэгорыя:Фільмы Інгмара Бергмана Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы-драмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі