Завод «Транзістар» — прадпрыемства ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вытворца паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем, у т.л. спецыялізаваных — для патрэбаў ВПК і касмічнай галіны.Предприятия оборонного сектора экономики , — Военно-промышленный комитет Республики Беларусь Заснаваны ў 1968 годзе на базе Мінскага лямпавага завода; уваходзіць у склад ААТ «Інтэграл».Интервью генерального директора ОАО «Интеграл», — Журнал «Компоненты и технологии», 2012, №8.

Крышталі мікрасхем завода ў 2008 годзе ўжываліся ў кожным другім мабільным тэлефоне, выпушчаным у свеце.НПО «Интеграл» реализовало многолетний научно-технический проект — Журнал «Беларуская думка», № 9, 2008

Прадпрыемства з'яўляецца вытворцам мікрапрацэсарнага камплекта серыі 588 — савецкі арыгінальны камплект ІМС, які мае аналагаў. Кадзіроўкі мікрасхем кіруючай памяці камплекта рэалізуюць сістэму каманд мікраЭВМ «Электроніка-60».Серия 588 , — сайт «Музей электронных раритетов»

Пад канец 1980-х на заводзе выпускаліся мікракантролеры серыі 1835, якія ўваходзілі ў склад мікракамп'ютараў МК-90, МК-92, МС-1504 і г. д.Серия 1835 , — сайт «Музей электронных раритетов», а таксама ўніверсальны 8-разрадны мікрапрацэсар КР1858ВМ3 з сістэмай каманд Z80 (КМАП аналаг Zilog Z80).Серия 1858, — сайт «Музей электронных раритетов»

Па становішчу на 2012 год завод выпускае папулярныя ў электроннай прамысловасці СССР транзістары КТ315 і КТ361 у корпусе ТО-92, а таксама стабілізатары серыі 78хх.

Сумесна з БДУІР у 2006 годзе на заводзе «Транзістар» створаны філіял кафедры «Электронная тэхніка і тэхналогіі».Филиал кафедры ЭТТ БГУИР на заводе "Транзистор"

Гл. таксама Інтэграл, кампанія

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Сайт ААТ «Інтэграл»

Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Мінску Катэгорыя:Вытворцы электронікі Беларусі Катэгорыя:Мікраэлектроніка