Артур Нільс Лундквіст (; , Удэр'юнга — ) — шведскі пісьменнік. Член Шведскай акадэміі (1968).
Творчасць У ранніх зборніках паэзіі («Спёка», 1928; «Масты ночы», 1936), рамане «Рэкі цякуць да мора» (1934) моцныя ўплывы сюррэалізму ў спалучэнні з элементамі псіхааналізу і прымітывізму. Паэтычны зборнік «Жыццё як трава» (1954), зборнік вершаў у прозе «Дрэва, якое гаворыць» (1960), раманы «Вальс у Відынгу» (1956), «Камедыя ў Хегерскугу» (1959) вызначаюцца яснасцю формы і сацыяльна-крытычнымі матывамі. У аповесці «Малінга» (1952), гістарычных раманах «Жыццё і смерць вольнага стралка», «Воля неба» (абодва 1970) рэалістычныя і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Аўтар кніг «Макі з Ташкента» (1952), дарожных нататак («Вулканічны кантынент», 1957), літаратуразнаўчых прац («Развагі пра замежную літаратуру», 1959).
Літаратура
Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Члены Шведскай акадэміі