NASDAQ OMX Vilnius (Віленская фондавая біржа, , ; , ) — фондавая біржа ў Вільні, заснаваная ў 1993 годзе.

Гэта адзіная рэгулёўная біржа ў Літве. Біржа належыць групе OMX, якая таксама кіруе біржамі ў Хельсінкі і Стакгольме. Вільнюская фондавая біржа, сумесна з Рыжскай фондавай біржай і Талінскай біржай, з’яўляецца часткай аб’яднанага Балтыйскага рынку, створанага з мэтай мінімізацыі бар’ераў эстонскага, латвійскага і літоўскага біржавых рынкаў.

Капіталізацыя рынку акцый на Віленскай фондавай біржы складае 6,6 млрд еўра і 1 млрд еўра складаюць выпускі аблігацый (па стане на 9 лістапада 2006 года). Дырэктар і старшыня кіравання — Армінта Саладжэнэ ().

Акцыянеры 93,09 % акцый належыць Helsinki Stock Exchange Ltd.; 2,44 % — фізічным асобам; 2,44 % — банкам; 1,22 % — установам фінансавых маклераў; 0,81 % — юрыдычным асобам.

Гл. таксама Спіс еўрапейскіх фондавых біржаў

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Еўрапейскія фондавыя біржы Катэгорыя:Паўночнаеўрапейскія фондавыя біржы Катэгорыя:Члены FESE Катэгорыя:Фінансы Літвы Катэгорыя:1993 год у Вільні