Карл Юнас Ловэ Альмквіст (, , Стакгольм — ) — шведскі пісьменнік, паэт-рамантык, рамантык-крытык палітычнай эканоміі, рэаліст, кампазітар і сацыяльны крытык.
Біяграфія У 1815 годзе скончыў універсітэт Упсалы.
У 1851—1865 гадах у эміграцыі ў ЗША.
Літаратурную дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драматычнай паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеадальнага грамадства. Рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т.1-14, 1832—1851).
Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841-42), «Тры пані Смолана» (1842—1843, рэлігійны містыцызм); зборнік вершаў «Песні» (1849).
Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839)
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі