Europe — шведскі рок-гурт, створаны ў Стакгольме ў 1979 годзе пад назвай Force вакалістам Джоўі Тэмпестам і гітарыстам Джонам Норумам. Хаця многія адносяць каманду да глэм-металу, іх стыль аб’ядноўвае элементы хард-рока і хэві-метала.

Europe набыла сусветную вядомасць у 80-х гг. XX стагоддзя, пасля выпуску іх трэцяга альбома The Final Countdown (1986), які стаў вельмі паспяховым камерцыйна — толькі ў ЗША было прададзена звыш трох мільёнаў копій. З 1986 па 1992 год гурт прадаў больш за 20 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце і, такім чынам, заняў 4-е месца ў спісе найбольш удалых праектаў са Швецыі.

У 1992 годзе гурт часова спыніў дзейнасць. Напярэдадні новага 1999 года музыканты зноў аб’ядналіся для таго, каб выступіць у Стакгольме і аб’явіць аб планах на афіцыйнае ўз’яднанне групы ў 2003 годзе.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Europe (1983) Wings of Tomorrow (1984) The Final Countdown (1986) Out of This World (1988) Prisoners in Paradise (1991) Start from the Dark (2004) Secret Society (2006) Last Look at Eden (2009) Bag of Bones (2012) War of Kings (2015) Walk the Earth (2017) Come This Madness (2026)

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Швецыі Катэгорыя:Хард-рок-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1979 годзе