Курт фон Шлейхер (; , 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі. thumb|left|Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года
Біяграфія З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).
Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабэт; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як апавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.
Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке: Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.
Літаратура
Спасылкі Кароткая біяграфія на сайце «Хронас» Кароткая біяграфія на сайце нямецкага гістарычнага музея
Катэгорыя:Рэйхсканцлеры Германіі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Міністры абароны Германіі