Ге́нрых Бру́нінг (; 26 лістапада 1885—30 сакавіка 1970) — германскі палітычны дзеяч, рэйхсканцлер і міністр замежных спраў падчас Веймарскай рэспублікі.
Выкарыстоўваючы цесныя сувязі з Ватыканам, шукаў збліжэння з каталіцкімі коламі Францыі, а таксама з кансерватыўнымі кругамі ЗША і Вялікабрытаніі. Запалохваючы заходнія дзяржавы тым, што ва ўмовах вострага эканамічнага крызісу на Германію насоўваецца «бальшавіцкая небяспека», дамогся шэрагу саступак.
У ліпені 1930 была эвакуіравана Рэйнская зона; у 1931 Германія атрымала на год адтэрміноўку рэпарацыйных плацяжоў, якія яна павінна была выплачваць па выніках Першай сусветнай вайны. Брунінг заявіў, што Германія наогул не ў стане плаціць па рэпарацыях.
Літаратура
Спасылкі Канстытуцыйны шлях Гітлера да тэрору Кароткая біяграфічная даведка на «Хронасе» Біяграфія на сайце www.lwl.org Кароткая біяграфія на сайце нямецкага гістарычнага музея
Катэгорыя:Рэйхсканцлеры Германіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Германіі Катэгорыя:Міністры фінансаў Германіі Катэгорыя:Члены Партыі Цэнтра (Германія) Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Германіі