thumb|left|Партрэт Магнуса са зборніка шведскіх законаў, 1350-я гг.
Магнус Эрыксан (; — ) — шведскі кароль у 1319-63 (фармальна да 1371), нарвежскі кароль у 1319-55.
Біяграфія
Вёў няўдалую вайну з Ноўгарадам (1348-51). Выдаў першы агульнашведскі звод законаў (Ландслаг). Умацаванне каралеўскай улады пры Магнусе Эрыксане выклікала супраціўленне буйных феадалаў і царквы. У ходзе барацьбы з імі і іх стаўленікам Альбрэхтам Мекленбургскім Магнус Эрыксан пазбавіўся шведскага прастолу (нарвежскую карону перадаў яшчэ раней сыну Хокану).
Катэгорыя:Фолькунгі Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Ахвяры караблекрушэння