Глобен-Арэна () — спартыўная арэна ў Стакгольме, Швецыя. Найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў.
Арэна прымала чэмпіянаты Еўропы па валейболу (1989), баскетболу (2003), гандболу (2002); чэмпіянаты свету па хакеі (1989, 1995, 2012, 2013); Кубак свету па хакеі з шайбай (1996, 2004), а таксама конкурс песні «Еўрабачанне» (2000) і Melodifestivalen (1989, 2002-2012). Штогод праходзіць Гран-пры Стакгольма па лёгкай атлетыцы.
На Глобен-Арэне працуе турыстычны атракцыён, дзе ў шкляной гандоле SkyView можна падняцца на самы верх сферычнага будынка, адкуль адкрываецца від на шведскую сталіцу.
Глобен-Арэна з'яўляецца цэнтрам мадэлі Шведскай сонечнай сістэмы, размешчанай па тэрыторыі Швецыі і імітуе сабой Сонца.
Галерея
Спасылкі Stockholm Globe Arenas, website. Stockholm Globe City Hockeyarenas.net entry
Катэгорыя:Спорт у Стакгольме Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Стакгольма Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:1989 год у Швецыі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Швецыі