Дахна́рка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня Дахнаркі 24 км. Выцякае з возера Белае, цячэ ў межах Полацкай нізіны, працякае праз возера Дахнарскае і ўпадае ў Дрысу за 1,5 км на поўнач ад вёскі Баркі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Плошча вадазбору 208 км², азёрнасць каля 3 %. Рэчышча звілістае ў ніжнім цячэнні. Даліна ў ніжнім цячэнні выразная, шырынёй 200—300 м. У Дахнарку ўпадае рака Лонніца (справа), ручаі і меліярацыйныя каналы.
У басейне ракі азёры Завелле, Белае, Чорнае, Бяздоннае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна Катэгорыя:Прытокі Дрысы