«У Беларусь і Еўропу — без візы!», або «Без візы!» — грамадская кааліцыя, створаная ў сакавіку 2011 года шэрагам беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу.
Арганізатарамі і членамі кампаніі з’яўляюцца: Грамадскае аб’яднанне «Belarus Watch» (Літва, Беларусь), «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Рух «За Свабоду» і інш.
Кааліцыя носіць адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскага сектару, як арганізацыі, так і асобныя зацікаўленыя людзі ў якасці валанцёраў. Асноўная задача кааліцыі — ажыццяўленне грамадскіх праектаў у розных сферах пры дапамозе валанцёраў па прасоўванні аргументаў за скасаванне візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага саюза.
Дзейнасць кааліцыі Удзельнікі кааліцыі ажыццяўляюць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя праекты ў галіне культуры, адукацыі, спорту, турызму, журналістыкі і інш. з мэтай распаўсюджвання інфармацыі і прыцягнення ўвагі да візавых праблем, каб спрасціць і затым цалкам скасаваць візавы рэжым. Самым вядомым з'яўляецца праект-фотаакцыя «Без візы!», удзельнікі якой — людзі з розных краін фатаграфуюцца з таблічкамі з патрабаваннем скасавання віз. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвотны, для чаго неабходна загрузіць таблічку з сайта кааліцыі, раздрукаваць і сфатаграфавацца з ёю.
Акрамя гэтага, кааліцыя арганізоўвае адукацыйныя трэнінгі для валанцёраў, ажыццяўляе выданне даследаванняў і аналітычных артыкулаў, прысвечаных візавай праблематыцы, здымае дакументальныя відэаматэрыялы, падрыхтаваныя ў межах розных праектаў, з мэтай інфармавання аб перашкодах, якія чыняць візы звычайным людзям. Таксама збірае подпісы пад антывізавы маніфест.
Для ўдзелу і рэалізацыі праектаў пастаянна запрашаюцца валанцёры, стаць якім можа кожны ахвотны неабыякавы да візавых пытанняў і візавай палітыкіВ Вильнюсе в рамках кампании «В Беларусь и Европу — без визы» состоялась «антивизовая» акция // Балтийский курс..
Члены і партнёры кааліцыі Члены: Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі; Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS); Праваабарончы праект «ГейБеларусь»; Задзіночанне беларускіх студэнтаў; Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»; Грамадзянская кампанія «Наш Дом»; Арганізацыя беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне»; Рух «За Свабоду»; Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў/«Новая Эўропа»; Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»; Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»; «Belarus Watch» (Літва, Беларусь); «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель);
Партнёры: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва); Беларускае Шуманаўскае таварыства (Польшча); Беларускі дом у Варшаве (Польшча); Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (Літва); «Вольная Беларусь» (Польшча); «Трэці шлях» (Эстонія); Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча); Нямецка-беларускае таварыства (Германія); Kultur Aktiv (Германія);
Спасылкі У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // сайт. У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Vk. У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Facebook. Кампанія Антывіза // Belaruswatch.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі